Zeppelins

May. 17th, 2007 06:07 pm
astro_domain: (Default)
[personal profile] astro_domain
Цэпеліны ў небе
Неба ў цэпелінах
Яны плывуць між аблокаў
Пагрозьліва і павольна
Гэтак сама павольна
Цягнуцца іхнія цені
Зазіраючы проста ў вокны
Аблізваючы пабудовы
Пілёты маўклівых машынаў
Сядзяць у жалезных кабінах
Цесных ды няўтульных
Болей падобных на карцэр
Фосфар прыборных дошак
Блішчыць у зялёным паўзмроку
Паветра пахне іржою
Ды гарэлай плястмасай
Пілёты сядзяць нерухома
На іхных чорных камбэзах
Срэбрам блішчаць адзнакі
Невядомае краіны
Іхнія твары пакрытыя
Тонкім празрыстым лёдам
Дужкі ад мікрафонаў
Крывяца быццам усьмешкі
Зашклянелыя вочы позіркам
Роўным ды неадрыўным
Глядзяць на зорку Вэнэру
Якая ўзышла над зямлёю

Міхал Анемпадыстаў

Profile

astro_domain: (Default)
astro_domain

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
1112131415 1617
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Apr. 13th, 2026 12:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios